Гісторыя ў радках. З гісторыі абласной газеты “Мінская праўда”

“Мінская праўда” — абласная грамадска-палітычная газета. Першы нумар выйшаў у сераду 1 лістапада 1950 года. Першая сярод абласных газет Беларусі пачала выдавацца ў колеры.

Заснавана пастановай Бюро ЦК КПБ як орган Мінскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў працоўных дэпутатаў. Ідэя стварэння належала Першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Патолічаву. “Праўдзіва і крытычна асвятляць усе бакі савецкага жыцця, умацоўваць сувязі з шырокімі масамі Мінска і вобласці” — вось адзін з абавязкаў “Мінскай праўды”, сфармуляваных у пастанове ЦК КПБ ад 17 кастрычніка 1950 года. Згодна з архіўнымі данымі, за такую назву газеты прагаласавалі 23 чалавекі пры адным голасе супраць.

Галоўным рэдактарам быў прызначаны Мікалай Дзмітрыевіч Пузікаў, які з 1947 года працаваў намеснікам рэдактара і загадчыкам аддзела прапаганды “Звязды”. Далей кіраўніцтва газеты выглядае так: красавік 1961 – верасень 1968 — Агееў Іван Мінавіч, кастрычнік 1968 – кастрычнік 1971 і жнівень 1984 – студзень 1988 — Суша Міхаіл Андрэевіч, кастрычнік 1971 – лістапад 1978 — Лысоў Георгій Сцяпанавіч, снежань 1978 – жнівень 1984 Тоўкач Леанід Канстанцінавіч , сакавік 1988 – студзень 2010 Шлома Мікалай Аляксандравіч, студзень 2010 – люты 2015 Літвінаў Мікалай Пятровіч, ліпень 2015 – ліпень 2017 — Шпілеўская Вольга Аляксандраўна, верасень 2017 – верасень 2019 — Кароткін Максім Мікалаевіч, з красавіка 2020… — Коршун Ларыса Міхайлаўна.

Рэкамендацыю Мікалаю Пузікаву выдаў тагачасны рэдактар “Звязды” Даніла Драгун. І некаторыя са звяздоўцаў таксама перайшлі ў новую рэдакцыю. У верасні-кастрычніку 1950 года быў аб’яўлены набор журналістаў па ўсей рэспубліцы. Паступлова стваралася сетка рабкораў ў рэгіёне, якія дапамагалі газеце сачыць за актуальнымі падзеямі і імгненна рэагаваць на іх.

Першым фатографам газеты стаў Усевалад Леанідавіч Марцыёнка, які займаў гэтую пасаду з 1950 па 1985 год.
Першапачаткова газета выходзіла на беларускай мове, з 1990 года на беларускай і рускай мовах.

Нумар размяшчаўся на чатырох старонках А2 і каштаваў 20 капеек, цана за падпіску на год складала 60 рублёў, на месяц — 5 рублі. Першая старонка заклікала: “Наперад да новых перамог камунізму!”. Першымі рубрыкамі газеты былі: “Па нашай Савецкай Радзіме”, “На сустрэчу 33 гадавіне Вялікага Кастрычніка”, “У дапамогу вывучаючым марксізм-ленінізм”, “Лісты ў рэдакцыю”, “Кніжная полка”, “Тэатр”, “Фізкультура і спорт”.

У першы год у рэдакцыю газеты прыйшло каля 5-ці тысяч лістоў ад чытачоў.

У 1967 годзе на базе газеты была створана гарадская газета “Вячэрні Мінск” для сталічных чытачоў. У лістападзе 1970 года, да 20-годдзя газеты, “Мінская праўда” была ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. На пачатак 1970-х гадоў газеты выходзіла 5 раз на тыдзень і мела тыраж каля 44 тысяч экзэмпляраў. У 1977 годзе стала ўдзельніцай ВДНГ СССР у Маскве. Двойчы ўзнагароджвалася Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Да 50-годдзя абласной газеце ўручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе “Мінская праўда” стала пераможцай міжнароднага журналісцкага конкурсу, які праводзіўся ў рамках фэсту “Вера. Надзея. Любоў”. У 2005-м лаўрэат I-га Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі “Лепшая абласная газета” і ўзнагароджана знакам “Залатая літара”. У 2011 годзе атрымала Гран-пры гэтага конкурсу.

У ліпені 2017 года “Мінская праўда” рэарганізавана ў рэгіянальны холдынг, у яе склад увайшлі тры друкаваных выдання: газета Дзяржынскага раёна “Узвышша”, газета Мінскага раёна “Прысталiчча”, газета Уздзенского раёна “Чырвоная зорка”.

У Мінскай абласной бібліятэцы захоўваюцца падшыўкі “Мінскай праўды” пачынаючы з 1980 года.

mpravda-1200-na-800

1. Аб чым пісала “Мінская праўда” ў 50-80-я гг. // Мінская праўда. — 1990. — 1 лістап.

2. Абласной газеце 1 лістапада спаўняецца 65 гадоў // Працоўная слава. — 2015. — 27 кастр. — С. 1.

3. Анацка, З. І днём народзінаў стаў год 50-ы... / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 3 лістап. — С. 11.

4. Анацка, З. Калі ў Слуцку было не па-людску і першы пратэст савецкіх хіпі / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 4 снеж. — С. 16.

5. Анацка, З. Краіна, якая ўмела здзіўляць / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 8 снеж. — С. 11.

6. Анацка, З. Мінск алімпійскі / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2021. — 22 студз. — С. 17.

7. Анацка, З. Новы віток вакол рэдакцыйнай "планеты жыцця" / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 10 лістап. — С. 13.

8. Анацка, З. Праўда, і толькі праўда аб Алімпіядзе! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 15 снеж. — С. 12.

9. Анацка, З. Пятро, назаўсёды дзякуем за метро! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 24 лістап. — С. 11.

10. Анацка, З. У парку — авіямадэль, з візітам у Мінск — герой Фідэль! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 20 лістап. — С. 11.

11. Анацка, З. Час неспакойны і жывы, маланкі бляск на ўсю краіну / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 6 лістап. — С. 8.

12. Анацка, З. Час, калі загартоўвалася сталь / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 17 лістап. — С. 9.

13. Берлеж, М. Адрасы літаратурнай памяці / Мікола Берлеж // Звязда. — 2013. — 31 студз. — С. 6.

14. Брожина, Ю. "МП" среди победителей / Юлия Брожина // Мінская праўда . — 2015. — 5 верас. — С. 3.

15. Брожина, Ю. Форум масс-медиа / Юлия Брожина // Мінская праўда. — 2015. — 8 мая. — С. 4.

16. Галоўка, С. Разбежка ў дванадцаць год, або Няпросты шлях “Мінскай праўды” да свайго чытача / Сяргей Галоўка // Мінская праўда. — 2010. — 1 лістап. — С. 2.

17. Ганаруся, што прайшоў гэты шлях: аб газеце, калегах-журналістах і сваім тровчым шляху разважаеі ветэран “Мінскай праўды” Павел Журба // Мінская праўда. — 1995. — 1 лістап. — С. 1, 2.

18. Грыб, С. І. “Мінская праўда” / С. І. Грыб // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т. — Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 532

19. Дроздовская, А. Журналистскими дорогами Чалея / Алёна Дроздовская // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 8.

20. Климович, Е. В. “Мінская праўда” / Е. В. Климович // Республика Беларусь : энциклопедия. В. 6 т. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 42—43.

21. Кухараў, С. Я тут выявіў сябе як нарысіст / Сцяпан Кухараў ; гутарыў Мікалай Кароль // Мінская праўда. — 1 лістап. — С. 2.

22. Литвинов, Н. Николай Литвинов: “Читатель, как добрый сосед — всегда рядом” / Николай Литвинов ; беседовала Николай Веселовский // Рэспубліка. — 2010. — 2 лістап. — С. 7.

23. Лобатый, С. Не опускаем планку : победители ежегодного областного конкурса среди средств массовой информации получили награды. Лучшее печатное СМИ Минщины — газета "Мінская праўда" / Станислав Лобатый // Мінская праўда. — 2017. — 1 снеж. — С. 3.

24. Максимова, К. Юбилей в кругу друзей / Кира Максимова // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 2.

25. Марчик, Л. Сорок три года верности любимой газете / Людмила Марчик // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 6.

26. Маслякова, А. Неповторимый миг, красноречивый факт / Анна Маслякова // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 11.

27. “Мінская праўда” // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 237.

28. “Мінская праўда”, грамадска-палітычная газета // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 427.

29. “Мінская праўда”, областная общественно-политическая газета // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5. Минская область. В. 3. Кн. Кн. 3. З-Н. — С. 293.

30. Москаленко, В. Нам — 60! / Виктория Москаленко // Минская праўда. — 2010. — 4 лістап. — С. 4.

31. Ольга Шпилевская: "Живу с пинариком в кармане" // Мінская праўда. — 2017. — 25 сак. — С. 13.

32. Пахамовіч, Н. Здрадзіць прафесіі я не магу / Наталля Пахамовіч ; гутарыў Зміцер Арцюх // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 12 мая. — С. 15.

33. Праль-Гуль, Т. Слова, што пахне полем і кветкамі / Тамара Праль-Гуль // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — 9.

34. Постановление ЦК КП(б)Б «О газете «Минская правда» от 19 сентября 1950 г. // Минская область в документах и материалах. Вып. 2. Возрождение 1946—1953 гг. — Минск, 2009. — С. 122—123.

35. Раманоўская, І. Час, людзі, вёска // Ірына Раманоўская // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 12.

36. Сёння нашай газеце — 40 // Мінская праўда. — 1990. — 1 лістап. — С. 1.

37. Солонец, Г. 55 лет с газетой / Григорий Солонец // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 4.

38. Солонец, Г. Дорожить доверием читателей / Григорий Солонец // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 5

39. Суша, М. Праверка часам / Міхаіл Суша ; запісала Святлана Высоцкая // Мiнская праўда. — 2010. — 1 лістап. — С. 6.

40. Хорсун, С. У тым далёкім лістападзе / Святлана Хорсун // Мінска праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 7.

41. Шлома, М. “Мінская праўда” / Мікалай Шлома // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 179.

42. Шэіна, М. “Мінская праўдзе — 65” : цэнтральная газета Цэнтральнага рэгіёна Беларусі святкавала свой юбілей / Марыя Шэіна // Слава працы. — 2015. — 6 лістап. — С. 3.

Раённыя газеты

Раённыя газеты Мінскай вобласці

“Адзінства”

Барысаўская раённая газета, заснавальнік Барысаўскі раённый выканаўчы камітэт.

Першы выпуск газеты “Известия Борисовского Совдепа” адбыўся 15 снежня 1918 года, праз два тыдні пасля вызвалення горада ад кайзераўскіх войскаў. У 1918–1919 гадах рэдакцыя павятовага выдання размяшчалася ў двухпавярховым доме Эдэмскага (цяпер дом па вуліцы Дзяржынскага, д. 78), які занялі і іншыя службы гарадскога кіравання.

Першым рэдактарам барысаўскай газеты быў Давід Розенблюм, які вярнуўся з эміграцыі з групай Леніна ў знакамітым запламбаваным вагоне.

У 1919 годзе перайменавана ў “Известия Борисовского уездного Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов”.

Газета выходзіла вялікім фарматам і двухтысячным тыражом, асвятляла працу Саветаў, міліцыі, прадпрыемстваў, барацьбу з варожымі элементамі, спекуляцыяй, жыццё павета; бязлітасна і непрымірыма крытыкавала недахопы.

Выпуск газеты быў спынены ўлетку 1919 года ў сувязі з акупацыяй польскімі войскамі. У 1920 годзе выданне газеты аднавілася под назвай “Рабоче-Крестьянский путь”.

У 1920–1922 гадах мела назву “Бедняк”, у 1925–1926 гадах “Вясковая праўда”, у 1927 годзе “Зорка Барысаўшчыны”.

У 1930 годзе – Калгаснік, у 1930–1938 гадах “Бальшэвік Барысаўшчыны”.

З 1938 года выдавалася пад назвай “Бальшэвіцкая трыбуна”, падпольна выдавалася ў час акупацыі ў 1943–1944 гадах.

У 1952–1962 гадах выдавалася як раённая газета пад назвай “За камунізм”.

У 1962–1963 гадах выдавалася гарадская газета “За камунізм”, а таксама раённая газета (з 1962 года) “Камуністычная праца”.

З 1 студзеня 1991 года газета Камуністычная праца перайменавана ў “Адзінства”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Адзінства” захоўваецца з 1966 г.

“Бярэзінская панарама”

Бярэзінская раённая газета, заснавальнік Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт.

Газета заснавана 2 лістапада 1931 г. Бярэзінскім РК КП Беларусі пад назвай “Калгаснік”, перайменавана “За сацыялістычную жывёлагадоўлю”, з кастрычніка 1932 (№ 26) “Сцяг Леніна”. З 2003 года сучасная назва “Бярэзінская панарама”.

У 2008 годзе газета стала пераможцай конкурсу “Золотая Литера” ў намінацыі “Лепшы творчы праект рэгіянальных друкаваных СМІ”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Бярэзінская панарама” захоўваецца з 1966 г.

“Голас Любаншчыны”

Любанская раённая газета, заснавальнікі Любанскі раённы выканаўчы камітэт  і Любанскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 15 жніўня 1932 г. Любанскім РК КП Беларусі і райсаветам.

З №1 (15 жн.) 1932 г. па №89 (5 снеж.) 1937 г. – “Калгаснік Любаншчыны”;

№3 (30 чэрв.) 1938 г. – №38 (28 мая) 1941 г. – “Сацыялістычная перабудова”;

№1 1943 г. – 1962 г. “Кліч Радзімы”; 1963 г. па №110 1991 г. – “Будаўнік камунізму”;

З 1991 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Голас Любаншчыны”.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі.

Газета – лаўрэат нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ “Золотая Литера” (2014–2015) у намінацыях “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі” і “Лепшая раённая газета” за творчы падыход у рабоце па прававой асвеце і аб'ектыўнае адлюстраванне дзейнасці міліцыі.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Голас Любаншчыны” захоўваецца з 1966 г.

“Да новых перамог”

Клецкая раённая газета, заснавальнік Клецкі раённы выканаўчы камітэт.

Газета заснавана ў кастрычніку 1943 г. пад назвай “За Савецкую Беларусь”. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі.

З 1945 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Да новых перамог”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Да новых перамог” захоўваецца з 1966 г.

“Крупскі веснік”

Крупская раённая газета, заснавальнк Крупскі раённы выканаўчы камітэт.

Газета заснавана 30 верасня 1930 г. Крупскім РК КП Беларусі і райсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі ў выглядзе лістовак.

Загалоўкі: №1 1931 г. – №56 1938 г. “Камуністычны шлях”; №57 1938 г. – №51 1941 г. “Голас калгасніка”; №1 1942 г. – 1944 г. “Партизанский путь”; №10 1944 г. – №58 1960 г. “Голас калгасніка”; №59 1960 г. – №32 1962 г. “Зара камунізму”; 1963–2000 гг. – “Ленінскім курсам”, з 2001 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Крупскі веснік”.

У 2015 годзе газета заняла 1-е месца ў намінацыі “Лепшыя публіцыстычныя матэрыялы” і 1-е месца ў намінацыі “Лепшы афіцыяльны інтэрнэт-рэсурс друкаваных СМІ Мінскай вобласці” ў штогадовым абласным спаборніцтве сярод СМІ, у 2016 годзе — 3-е месца ў намінацыі “Лепшае друкаванае СМІ Мінскай вобласці”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Крупскі веснік” захоўваецца з 1966 г.

“Маладзечанская газета”

Маладзечанская раённая газета, заснавальнікі Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў і рэдакцыя газеты.

Газета заснавана ў верасні 1939 г. Маладзечанскім РК КП Беларусі і райсавета.

Загалоўкі: з 1939 г. па 1941 г. і з 1953 па 1957 г. “Чырвоны шлях”.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі.

З 1957 г. выходзіла пад назвай “Сцяг Кастрычніка”, з 1962 г. “Святло камунізму”.

З 1991 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Маладзечанская газета”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Маладзечанская газета” захоўваецца з 1966 г.

“Навіны Старадарожчыны”

Старадарожская раённая газета, заснавальнікі Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт і Старадарожскі раённы Савет дэпутатаў.

Заснавана ў маі 1931 г. Старадарожскім РК КП Беларусі і райсаветам.

Загалоўкі: 1931 г. – №83 1938 г. “За калектывізацыю”; №84 1938 г. – №47 1941 г. “Калгаснае жыццё”.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі пад назвай “За Советскую Родину”. З чэрвеня 1944 г. па красавік 1962 г. “За Савецкую Радзіму”; з 1963 г. па 1992 г. “Поступ Кастрычніка”.

З 1993 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Навіны Старадарожчыны”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Навіны Старадарожчыны” захоўваецца з 1967 г.

“Нарачанская зара”

Мядзельская раённая газета, заснавальнікі Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт і Мядзельскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 7 снежня 1944 г. Мядзельскім РК КП Беларусі і райсавета.

Першыя нумары не захаваліся, таму 1944 г. лічыцца перапынкам у выданні.

Загалоўкі: №1 (7 снеж.) 1944 г. – №33 (25 крас.) 1962 г. “Савецкая вёска”; №1 (21 сак.) 1963 г. – №129 (25 кастр.) 1966 г. “Да новых перамог”.

З 1967 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Нарачанская зара”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Нарачанская зара” захоўваецца з 1966 г.

“Нясвіжскія навіны”

Нясвіжская раённая газета, заснавальнікі Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана ў верасні 1939 г. Нясвіжскім РК КП Беларусі.

З 1939 г. па жнівень 2002 г. газета выдавалась пад назвай “Чырвоны сцяг”, з верасня 2002 г. выходзіць пад назвай “Нясвіжскія навіны”. У 1962–1963 гг. мела абласное падпарадкаванне.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Нясвіжскія навіны” захоўваецца з 1966 г.

“Прамень”

Стаўбцоўская раённая газета, заснавальнікі Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт і Стаўбцоўскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай “Знамя”.

З 1939 па 1962 гг. “Голас селяніна”, з 1962 г. і па сённяшні дзень – “Прамень”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Прамень” захоўваецца з 1966 г.

“Працоўная слава”

Валожынская раённая газета, заснавальнік Валожынскі раённы выканаўчы камітэт.

Першы нумар газеты выйшаў у свет 10 кастрычніка 1939 года пад назвай Іскра. Першая пасляваенная Іскра з’явілася ў ліпені 1944 г., апошняя – у снежні 1962 г.

У красавіку 1965 г. адбываецца другое нараджэнне газеты: яна выдаецца пад назвай Працоўная слава.

Больш за 30 гадоў пры Працоўнай славе дзейнічае літаратурнае аб’яднанне “Рунь”. З яго пачыналі свой творчы шлях паэты Пятро Бітэль, Хведар Чэрня, Казімір Камейша, Віктар Шніп і інш.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Працоўная слава” захоўваецца з 1966 г.

“Прысталічча”

Мінская раённая газета, заснавальнік Мінскі раённы выканаўчы камітэт.

Газета заснавана 2 лютага 1935 г.

Загалоўкі: З №1 (2 лют.) 1935 па №50 (26 кастр.) 1962 г. “Шлях сацыялізму”; 1963–1984 гг. “Шлях камунізму”; 1985–2006 гг. “Наша жыццё”.

З 2007 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Прысталічча”.

Праект “Репортёр-ревизор” быў адзначаны ў 2016 г. як “Лепшы творчы праект рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет”.

З ліпеня 2007 года газета далучана да мінскага абласнога УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Прысталічча” захоўваецца з 1966 г.

“Пухавіцкія навіны”

Пухавіцкая раённая газета, заснавальнікі Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў і рэдакцыя газеты.

Газета заснавана ў 1930 г. РК КП Беларусі і райсавета.

Загалоўкі: 1930 г. (пробны нумар) “Шлях калектывізацыі”; 1931 г. – №60 1938 г. “За калгасы”; 1938 г. – №46 1941 г. “Сцяг камунізму”; 1943–1944 гг. “Партизан Белоруссии”; 1944–1962 гг. “Сцяг камунізму”; 1963–1990 гг. “Сцяг працы”;

Са студзеня 1991 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Пухавіцкія навіны”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Пухавіцкія навіны” захоўваецца з 1966 г.

“Раённы веснік”

Чэрвеньская раённая газета, заснавальнікі Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт і Чэрвеньскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 13 студзеня 1919 г.Чэрвенскім РК КП Беларусі і райсавета.

Загалоўкі: 13 студз. 1919 г. – 25 студз. 1919 г. Известия Игуменского уездного военно-революционного комитета; студз. 1919 г. – жн. 1919 г. Известия Игуменского уездного исполкома; 1921–14 лют. 1922 г. Голос труженика.

Пасля перайменавання ў верасні 1923 г. Ігумена ў Чэрвень газета не выдавалася. Аднавілася толькі ў 1930 г.: 1930 г. – № 49 (21 чэрв.) 1941 г. “Калектывіст”; 1942–1944 гг. “Червенский партизан” (падпольна); 1944–1962 гг. “Калектывіст”; 1962–1990 гг. “Уперад”.

З 1991 г. па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Раённы веснік”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Раённы веснік” захоўваецца з 1966 г.

“Родны край”

Лагойская раённая газета, заснавальнікі Лагойскі раённы выканаўчы камітэт і Лагойскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 17 студзеня 1931 г. Лагойскім РК КП Беларусі і райсаветам.

Загалоўкі: З 1931 г. (17 студз.) – №58 (16 чэрв.) 1938 г. “Чырвоная Лагойшчына”; №59 (19 чэрв.) 1938 – № 51(24 чэрв.) 1941 г. “Новая вёска”; 1943 г. (кастр.) – 1944 г. (май) выдавалася падпольна пад назвай “За Советскую Родину”;

1959 – 1990 гг. газета выдавалася пад назвай “Ленінскі сцяг”.

З 1990 і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Родны край”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Родны край” захоўваецца з 1966 г.

“Слава працы”

Копыльская раённая газета, заснавальнік Копыльскі раённы выканаўчы камітэт.

Газета заснавана ў маі 1930 г. пад назвай “Калгаснік Капыльшчыны”, з сакавіка 1963 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Слава працы”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Слава працы” захоўваецца з 1966 г.

“Слуцкі край”

 Слуцкая раённая газета, заснавальнікі Слуцкі раённы выканаўчы камітэт і Слуцкі раённы Савет дэпутатаў.

Заснавана 25 сакавіка 1919 г. Слуцкім ГК КП Беларусі, раённым і гарадскім Саветам.

Газета мела даволі шмат назваў: №1 1919 г. – 1920 г. “Молот и плуг”; №21 1919 г. – №1 1922 г. “Плуг и молот” (была рускамоўнай); №1 1924 г. – №7 1926 г. “Вясковы будаўнік”; №3 1930 г. – №190 (6 снеж.) 1935 г. “Ленінскі шлях”; №1 (10 снеж.) 1935 г. – №287 (31 снеж.) 1937 г. “Праўда на рубяжы”; №67 (25 чэрв.) 1938 г. – №71 (18 чэрв.) 1941 г. “За Сацыялічную Радзіму”: №1 (1 крас.) 1943 г. – №24 (25 чэрв.) 1944 г. “Народны мсцівец” (друкавалась падпольна); №14 (13 верас.) 1944 г. – №50 (27 крас.) 1962 г. “За Сацыялістычную Радзіму”.

З 1963 г. па 1992 г. “Шлях Ільіча”.

З 1992 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Слуцкі край”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Слуцкі край” захоўваецца з 1966 г.

“Узвышша”

Дзяржынская раённая газета, заснавальнікі Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт і Дзяржынскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета вачала друкавацца з 15 кастрычніка 1929 г. пад назвай “Чырвоны Койданавец”; 1930 г. № 1-4 “Трактар”; 1931–1932 гг. “Ударнік Койданаўшчыны”; 1934–1937 гг. “Ударнік Дзяржыншчыны” (паралельна выдавалася і на польскай мове); 1941–1962 гг. “Ленінская праўда”; 1963–2010 гг. “Сцяг Кастрычніка”.

З 2010 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Узвышша”.

Уваходзіць у склад медыяхолдынгу УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Узвышша” захоўваецца з 1966 г.

“Чырвоная зорка”

Уздзенская раённая газета, заснавальнікі Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт і Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 26 студзеня 1932 г. Уздзенскім РК КП(б) Беларусі.

Загалоўкі: №1 (26 студз.) 1932 г. – №63 (20 чэрв.) 1938 г.“Калгаснік Уздзеншчыны”; №66 (26 чэрв.) 1938 г. – №24 (13 крас.) 1940 г. “Пагранічны калгаснік”; №25 (15 крас.) 1940 г. – №49 (19 чэрв.) 1941 г. “Сталінская праўда”; №1 (26 жн.) 1943 г. – №34 (21 крас.) 1962 г. “За Савецкую Радзіму”.

З 1967 г. і па сённяшні дзень выходзіць пад назвай “Чырвоная зорка”.

З ліпеня 2007 года газета далучана да мінскага абласнога УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Чырвоная зорка” захоўваецца з 1967 г.

“Шахцёр”

Салігорская раённая газета, заснавальнікі Салігорскі раённы выканаўчы камітэт і Салігорскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета заснавана 20 сакавіка 1931 г.

Загалоўкі: 1931 г. – №153 1938 г. “Калгаснік Старобіншчыны”; 1938 г. – №66 1941 г. “Пагранічная праўда”; 1943–1962 гг. “Савецкі патрыёт”.

У 1962 годзе Старобінскі раён быў скасаваны і тры гады газета не выдавалася. Калектыў газеты працаваў у Любанскай раённай газеце “Будаўнік камунізму”.

У 1965 г. пасля ўтварэння Салігорскага раёна аднавіла выхад пад назвай “Шахцёр”.

Да 1992 года газета “Шахцёр” была адзіным афіцыйным выданнем горада Салігорска і Салігорскага раёна. У 1992 годзе ў Салігорску з'явілася яшчэ адна афіцыйная газета – “Салігорскі веснік”.

У сувязі з аб'яднаннем горада Салігорска і Салігорскага раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, Салігорскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Шахцёр” шляхам далучэння да яе дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Салігорскі веснік”.

1 сакавіка 2007 года выйшаў апошні нумар газеты “Салігорскі веснік”, а 7 сакавіка 2007 года ўбачыў свет першы пасля рэарганізацыі нумар газеты “Шахцёр”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Шахцер” захоўваецца з 1966 г.

“Шлях перамогі”

Вілейская раённая газета, заснавальнікі Вілейскі раённы выканаўчы камітэт і Вілейскі раённы Савет дэпутатаў.

Заснавана Вілейскім РК КП Беларусі 8 сакавіка 1945 г.

У 1943–1944 гг. выдавалась падпольна пад назвай “Народный мститель”.

З №1 (8 сак.) 1945 г. – №51 (28 крас.) 1962 г. “За Савецкую Радзіму”.

З мая 1962 г. па сённяшні дзень газета выходзіць пад назвай “Шлях перамогі”.

Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна газета “Шлях перамогі” захоўваецца з 1966 г.