Дыскусійны клуб англійскай мовы “English Debating Club”

26.10.2022

English Debating Club

Сябры! Кожны чацвер у 18.30 у аддзеле замежнай літаратуры мы ладзім дыскусійны клуб англійскай мовы “English Debating Club”. Дэбаты на цікавыя тэмы праходзяць у зададзеным фармаце і вучаць удзельнікаў даказваць свой пункт гледжання ветліва і без пераходу на асобы. Гульня ў дэбаты (а гэта менавіта гульня!) праходзіць у прыязнай манеры, весела і густоўна.

У гэты чацвер 27 кастрычніка адбудуцца дэбаты на тэму: "Following traditions is a good thing".

Для таго, каб узяць удзел у дэбатах, патрэбна аформіць білет чытача.

Да сустрэчы!