Пазнаем Міншчыну разам!

16.01.2023

20230115_120249

Калі прыгледзецца да карты Мінскай вобласці, то можна заўважыць, што яе абрыс нагадвае чалавечае сэрца. З’яўляючыся цэнтральным рэгіёнам Беларусі, у ёй сыходзяцца дарожныя артэрыі з усёй рэспублікі, напаўняя жыццёвым пульсам і рытмам, якія задаюць тон жыцця ўсёй краіне. У дзень нараджэння Мінскай вобласці супрацоўнікі аддзелаў абанемента і МБА і краязнаўчай літаратуры прэзентавалі для наведвальнікаў бібліятэкі кніжную выставу “Міншчына — сэрца Беларусі”.
Таксама бібліятэкарамі была прапанавана пазнавальная віктарына “Пазнаем Міншчыну разам!”, якая была прысвечана знакамітым ураджэнцам вобласці, гарадам і мястэчкам, гістарычным і грамадска-палітычным падзеям, этнаграфічнай і культурнай спадчыне рэгіёна.
“Дзе захаваўся калядны абрад “Цары”, які горад называюць “Горадам сонца”, якая рака была часткай воднага шляху “З варагаў у грэкі” і чаму Дзяржынск меў тры назвы?” На ўсе гэтыя і іншыя пытанні чытачы бібліятэкі адказвалі абсалютна правільна, і галоўнае, без падказак. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі і добрым настроем.

матэрыял падрыхтаваны аддзелам краязнаўчай літаратуры