Прэзентацыя кніжнай серыі “Паэты планеты”

23.01.2023

планетыШаноўнае спадарства,
25 студзеня ў 17.00 у аддзеле замежнай літаратуры Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца прэзентацыя серыі кніг “Паэты планеты” ад выдавецтва “Зміцер Колас”, якая знаёміць чытача з шэдэўрамі італьянскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову.
У праграме:
• Знаёмства з італьянскай паэзіяй.
• Прэзентацыя серыі “Паэты планеты”.
• Сустрэча з перакладчыкамі.
• Чытанне твораў Франчэска Петраркі, Джакама Леапардзі, Умбэрта Саба, Сальваторэ Квазімада, Антоніі Поццы.
Уваход свабодны.