100 кніг серыі “Паэты планеты”
21.02.2023Шаноўнае спадарства!
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна і выдавецтва “Зміцер Колас” запрашаюць вас на прэзентацыю 100-га юбілейнага выдання паэтычнага зборніка Бертальта Брэхта з кніжнай серыі “Паэты планеты”.
Наведвальнікаў мерапрыемства чакае расказ пра гісторыю стварэння кніжнай серыі шэдэўраў сусветнай паэзіі “Паэты планеты”, а таксама прэзентацыя апошніх шасці зборнікаў серыі, прадстаўленых выбранымі паэтычнымі творамі: Мацея Казіміра Сарбеўскага, Антонія Эдварда Адынца, Генры Лоўсана, Нікалауса Ленау, Змітрака Бядулі і Бертальта Брэхта. Падчас вечара вы даведаецеся пра жыццё і творчасць паэтаў, пазнаёміцеся з іх вершамі ў перакладзе на беларускую мову, пачуеце, як гэтыя вершы гучаць у арыгінале.
Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў 18.00 у аддзеле замежнай літаратуры.
Уваход свабодны.