21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2023

jpg_39621 лютага ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры ДУ «Мінская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна» падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў кніжную выставу «Каласы роднай мовы». У гонар гэтага свята таксама адбылася гульня-віктарына «Таямніцы беларускіх слоў», дзе вучні паказалі выдатнае веданне роднай мовы.
Дзякуючы такім мерапрыемствам дзеці павышаюць матывацыю да вывучэння роднай мовы і ўзбагачаюць свой слоўнiкавы запас.