Абласны конкурс на стварэнне віртуальных музеяў на сайтах бібліятэк
16.03.2023З 15 сакавіка па 15 лістапада 2023 года распачаў працу абласны конкурс на стварэнне віртуальных музеяў на сайтах бібліятэк у рамках абласнога праекта «Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю». Мэтамі конкурсу з’яўляецца ўшанаванне памяці і папулярызацыя творчасці сучастных пісьменнікаў-землякоў, а таксама папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 15 снежня 2023 года.
Трэба адзначыць, што ў склад сяброў журы ўвайшлі незалежныя эксперты, якія найбольш кампетэнтна змогуць ацаніць працу бібліятэк – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе публічныя бібліятэкі Мінскай вобласці!
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства.