Клуб кітайскай культуры “Цан Цзэ”
06.04.2023У нядзелю 9 красавіка ў 14.00 запрашаем усіх, хто цікавіцца кітайскай культурай і асабліва танцавальным мастацтвам, далучыцца да Клуба кітайскай культуры “Цан Цзэ” ў аддзеле замежнай літаратуры.
Сустрэча, якая мае адбыцца ў рамках клуба, прысвечана тэме кітайскіх традыцыйных танцаў. Падчас мерапрыемства мы даведаемся, што такое янгэ, і чым адрозніваюцца тыбецкія, уйгурскія і мангольскія танцы. Наведвальнікаў чакае невялікая танцавальная праграма.
Уваход свабодны.