Выстава жывапісу і фатаграфіі “Краіна цудаў”
12.04.2023Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае наведаць адкрыццё выставы жывапісу і фатаграфіі “Краіна цудаў”. Выстава з’яўляецца сумесным беларуска-кітайскім творчым праектам, прысвечаным Беларусі, беларускім краявідам і прыгажосці беларускай прыроды. У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу кітайскага мастака Пань Уліцзі і фотаздымкі беларускіх фатографаў, удзельнікаў клуба кітайскай культуры “Цан Цзэ”, Сяргея Прохарава і Алега Мікуціна.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў нядзелю 16 красавіка ў 14.00 у выставачнай зале бібліятэкі на 2-ім паверсе.
Уваход свабодны.