Абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”

08.09.2022

ураджэнцы роднага краю

З верасня 2022 г. пачаў працу абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне патрыятычных пачуццяў, пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці; ушанаванне памяці і папулярызацыя творчасці пісьменнікаў – ураджэнцаў роднага краю; развіццё творчых літаратурных здольнасцяў дзяцей і моладзі праз даследчую працу і ўдзел у літаратурных конкурсах.

Арганізатарамі праекта выступаюць:
Дзяржаўная ўстанова “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”
Публічныя бібліятэкі Міншчыны
Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”
Установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”)
Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” (часопіс “Полымя”)
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача.

У рамках рэалізацыі праекта запланаваны: арганізацыя кніжных выстаў, правядзенне мерапрыемстваў і круглых сталоў, квэстаў, лекцый і літаратурных конкурсаў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў роднага краю. Акрамя задач, якія спрыяюць выхаванню ў традыцыях беларускай культуры, праект накіраваны на арганізацыю і правядзенне адукацыйных і сацыяльна-культурных акцый з выкарыстаннем рэсурсаў бібліятэк і музеяў.

Далучайцеся да нашых мерапрыемстваў!

Тэл. для даведак: 8(017)394-16-84

Палажэнне аб абласным праекце

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства