Абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства: у пошуках новых форм і ідэй”
09.04.202417 красавіка 2024 года ў Бярэзінскім раёне на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі, аўтаматызацыі, краязнаўчай літаратуры публічных бібліятэк Мінскай вобласці пройдзе абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства: у пошуках новых форм і ідэй”.
Краязнаўчая дзейнасць – адна з прыярытэтных у рабоце публічных бібліятэк. З мэтай узмацнення ролі ў зборы, захаванні і папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў па краязнаўстве, нацыянальнай гісторыі, літаратуры, мове, народнай культуры, для падтрымкі і развіцця чытання ў гэтым годзе праводзіцца абласны семінар у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, на базе якой створаны інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр, які, безумоўна, зацікавіць удзельнікаў навуковага мерапрыемства. Таксама супрацоўнікаў бібліятэк вобласці чакае знаёмства з Бярэзінскім раёнам, яго бібліятэкамі, прыгожымі краявідамі і памятнымі мясцінамі.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства