Вынікі конкурсу «Слова Купалы да творчасці кліча»
27.05.202425 мая 2024 года ў Лагойскім раёне абыўся XII Форум маладых паэтаў Мінскай вобласці «Слова Купалы да творчасці кліча». У літаратурным конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 маладых літаратараў Мішчыны ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Журы конкурсу на чале са старшыней Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам выбрала 10 пераможцаў:
І месца – Арсеній Караніха (верш «Маёй краіне») і Маргарыта Палубінская (эсэ «Люблю цябе, мая Радзіма»).
II месца – Ганна Ліннік (верш «Куток радзімы»), Ульяна Раманоўская (верш «На арэлях») і Вікторыя Крайко (апавяданне «Слова»).
III месца – Дзмітрый Андрэеў (верш «Месцы, даражэйшыя ў свеце»), Аліна Зайцава (верш «Любімы край»), Іван Зяневіч (верш «З’яднаныя лёсам Радзімы»), Дар'я Турэц (эсэ «Паклон табе, вястун і прарок») і Анастасія Бойка (апавяданне «Люблю цябе, мая Радзіма»).
Акрамя прызавых месцаў, у лік пераможцаў таксама ўвайшлі ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Сярод іх: Яўгенія Кудзя, Мілена Юрчык, Таццяна Белая, Валерыя Гілеўская, Яна Сянько, Іван Сяўрук, Вікторыя Ярмалінская, Анастасія Андрашчук, Святлана Бярняк, Анастасія Галадок, Валерыя Зылінская, Ганна Чур, Ганна Шупенька, Караліна Белабровік, Кацярына Крываблоцкая, Мілана Спічакова, Святаслаў Хадакоў, Кацярына Юхнік, Вераніка Анісовіч і Міла Карповіч.
Форум пачаўся ў вёсцы Харужанцы Лагойскага раёна. У філіяле «Акопы» ўстановы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» адбылося ўскладанне кветак да помніка Песняру беларускай літаратуры. Удзельнікі форуму і члены журы наведалі экспазіцыю філіяла «Акопы», прысвечаную Янку Купалу і падзяліліся сваімі ўражаннямі ў Кнізе водгукаў.
XII Форум маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча» прадоўжыў сваю работу ў Лагойску. У раённым цэнтры культуры адбыўся творчы семінар, на якім члены журы, вядомыя паэты Віктар Шніп, Ірына Карнаухава, Рагнед Малахоўскі, а таксама вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава падзяліліся вопытам творчага майстэрства з удзельнікамі Форуму. Кожны з маладых паэтаў, якія прыехалі ў Лагойск, атрымаў не толькі ганаровы дыплом і іншыя падарункі, але і сваю «хвіліну славы», добрыя пажаданні і каштоўныя саветы ад старэйшых калег па літаратурным рамястве.
Конкурс «Слова Купалы да творчасці кліча» ў чарговы раз дазволіў мноству юных і таленавітых паэтаў і празаікаў праявіць сваю індывідуальнасць, адтачыць творчыя навыкі і стаць на крок бліжэй на шляху ў свет «вялікай літаратуры».
Удзельнікі форума могуць спампаваць фатаграфіі і відэа з Лагойска па спасылцы.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.