Светлая журба Зіновія Прыгодзіча
21.10.2024У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна 18 кастрычніка 2024 года адбыўся творчы вечар «Імгненні творчасці Зіновія Прыгодзіча» заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, кандыдата філасофскіх навук Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча. Сустрэча была прымеркавана да чарговага юбілею творцы.
Зіновія Прыгодзіча ведаюць як вядомага празаіка, паэта і журналіста, аўтара мноства мастацкіх і дакументальных кніг, лаўрэата дзяржаўных прэмій і, перш за ўсё – прыемнага суразмоўцы, вернага сябра і вельмі цікавага чалавека. У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пісьменнік адзначыў двайны юбілей – сваё 80-годдзе і 50 гадоў з часу выхаду першай кнігі.
Шаноўны юбіляр пажадаў быць вядучым на своей творчай вечарыне, якая стала шчырай паэтычнай сустрэчай блізкіх людзей і аднадумцаў. Павіншаваць пісьменніка прыйшлі знакавыя асобы беларускай культуры: Народная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Марыя Георгіеўна Захарэвіч, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Данілавіч Анісенка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў, кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны і яго калектыў з ансамбля народнай музыкі «Бяседа», мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Свята» Вячаслаў Казіміравіч Статкевіч, шматлікія сябры і калегі Зіновія Кірылавіча, у тым ліку – прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня аддзялення Леанід Міхайлавіч Крыванос, паэт Рагнед Юр”евіч Малахоўскі і паэт і пісьменніца Ірына Аляксандраўна Карнавухава.
Ад імя бібліятэкі імянінніка павіншавалі дырэктар Наталля Вашчыла і загадчыца аддзела маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч, у мінулым – прафесійны тэлежурналіст і гераіня аднаго з нумароў сямейнага часопіса «Гаспадыня», якім на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў кіраваў Зіновій Кірылавіч. У сваім прывітальным слове дырэктар бібліятэкі Наталля Мікалаеўна Вашчыла адзначыла, что Зіновій Кірылпавіч Прыгодзіч - гэта сапраўдны творца, які ўнёс вялікі духоўны уклад у тое, што і робіць нас людзьмі. І з гэтым цяжка не пагадзіцца: амаль усе кнігі Зіновія Прыгодзіча пра каханне да жанчыны, любоў да людзей і жыцця.
У сваім віншавльным слове Старшыня Мінская абласного Саюза пісьменнікіў Леанід Міхайлавіч Крыванос адзначыў творчасць юбіляра як каштоўную літаратурную спадчыну і зачытаў віншавальны адрас ад імя старшыні СПБ Алеся Карлюкевіча, а таксама уручыў грамату за ўклад у беларускую літаратуру ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З вуснаў знакамітых акцёраў, музыкантаў і паэтаў прагучалі выбраныя творы Зіновія Кірылавіча і самыя шчырыя віншаванні ў яго адрас.
Не абышлося на юбілеі і без яркіх музычных падарункаў – для імянінніка і яго гасцей бліскуча выступілі ўдзельнікі ансамбля народнай музыкі «Бяседа» з такімі вядомымі кампазіцыямі, як «Пацалунак», «Ой, ды сяду я», «Чарка на пасашок». Выдатнай песняй павіншаваў Зіновія Кірылавіча і другі артыст – саліст, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Свята», уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Статкевіч.
Падчас творчага вечара таксама адбылася шчырая гутарка з юнай аўдыторыяй з Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Адказваючы на пытанні навучэнцаў, Зіновій Прыгодзіч распавёў пра свае шматлікія знаёмствы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, у тым ліку – Уладзімірам Караткевічам і Яўгеніяй Янішчыц. Імяніннік таксама закрануў тэму кахання ў сваіх творах і паразважаў пра абавязак кожнага пісьменніка сумленна і аб’ектыўна прытрымлівацца абранай ім тэмы ў творчасці.
У канцы мерапрыемства кожны жадаючы змог зрабіць фота на памяць з Зіновіям Прыгодзічам і набыць кнігу аўтара з аўтографам.
Рэпартаж пра мерапрыемства на сайце выдавецтва «Звязда»
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.