Шануйце родную мову!

24.02.2025

главнаяДзень роднай мовы - свята, якое адзначаецца ва ўсім свеце. У гэты дзень мы шануем нашу культуру, традыцыі і гісторыю, якія непарыўна звязаны з мовай. Наша бібліятэка і, ў прыватнасці, аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры не змаглі абысці такое важнае свята. Мы прапанавалі нашым юным чытачам розныя заданні: крыжаванку, пераклад цяжкіх слоў з рускай мовы на беларускую і наадварот, а таксама беларускія загадкі. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі цудоўны падарунак: кніжную закладку з вершамі знакамітых беларускіх паэтаў пра родную мову.