Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі
09.10.2025
У Мінскай абаласнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 16 кастрычніка 2025 года ў 15:00 адбудзецца літаратурная сустрэча «Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі», прысвечаная 70-гадоваму юбілею беларускага пісьменніка.
Генадзь Пятровіч Аўласенка – празаік, паэт, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар папулярных твораў для дарослых і дзяцей. Асаблівым попытам у чытачоў карыстаюцца яго кнігі для дзіцячай аўдыторыі – казачныя аповесці пра Васю Ленцяйкіна, рускамоўныя выданні: «Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора», «Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора» і многія іншыя. У цяперашні час Генадзь Пятровіч аддае перавагу выданню літаратурнай фантастыкі. Чытачы ведаюць такія яго творы, як аповесці «Переступив черту» і «Разрешите стать вашим слугой», раманы «Пещера», «Золотые пески забвения» і іншыя.
У рамках творчай сустрэчы Генадзь Аўласенка раскажа пра свой жыццёвы і творчы шлях, пазнаеміць з апошнімі творамі і адкажа на пытанні аўдыторыі. Удзельнікамі мерапрыемства стануць пісьменнікі і паэты грамадскай арганізаціі «Саюз пісьменнікаў Беларусі», прадстаўнікі УП «Выдавецтва Беларусь» і іншыя запрошаныя аўтарам госці.
Запрашаем усіх жадаючых на літаратурную сустрэчу «Фантастыка і рэальнасць у творах Генадзя Аўласенкі», якая адбудзецца 16 кастрычніка 2025 года ў 15:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па вул. Гікалы, 4 (другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.