Родная мова, цудоўная мова!

23.02.2026

главная

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіраванае на захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, прадухіленне знікнення ўнікальных моўных асаблівасцяў, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна на выкарыстанне роднай мовы. Родная мова кожнага народа з'яўляецца духоўнай спадчынай, па якой яна вызначае сваё адрозненне сярод іншых народаў свету.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 17 лютага ў ДУ “Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна” адбыўся краязнаўчы ўрок “Родная мова, цудоўная мова!”. Пагаварылі пра славутых дзеячаў Беларусі. Чыталі вершы і гулялі ў слоўнікавыя шарады.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і прыкметамі. Даведаліся, што гэтыя кароткія моўныя выразы ўзбагачаюць нашу мову, робяць яе яснай і паэтычнай. Юныя госці таксама з задавальненнем чыталі ўслых казкі беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, успаміналі любімыя беларускія словы. Кожнага з удзельнікаў аб'ядноўвала любоў да роднай мовы, культуры і традыцый свайго народа.