Мова ў маім сэрцы

26.02.2026

1Паважаныя чытачы!


Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З мэтай папулярызацыі дадзенага свята сярод чытачоў нашай бібліятэкі ў аддзеле абанемента і МБА 19.02.2026 была праведзена акцыя «Мова ў маім сэрцы».


Падчас гэтага мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі праверыць, наколькі добра яны ведаюць беларускую мову. Кожны ўдзельнік акцыі не толькі пратэсціраваў сябе, але і атрымаў станоўчыя эмоцыі і прыемны салодкі прыз.