Духоўныя сімвалы Беларусі: персанальная выстава Аляссандры Арашкевіч

22.04.2026

Афиша

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна прапануе ўвазе сваіх пастаянных чытачоў і гасцей персанальную выставу жывапісу «Святыні Зямлі Беларускай» маладой беларускай мастачкі Аляссандры Арашкевіч. Выстава арганізавана сумесна са студыяй акварэлі «Суквецце»ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ» г.Мінска».

Гісторыя Беларусі цесна звязана з хрысціянскай верай, якая прыйшла на нашыя землі разам з новымі ведамі, якія знайшли адлюстраванне ў беларускай культуры, архітэктуры, побыце. На змену месцам пакланення прыйшлі старажытныя каменныя храмы і драўляныя цэрквы, у якіх стагоддзямі складваліся ўнікальныя традыцыі іканапісу і звонаў. У часы шматлікіх войнаў многія храмы былі разбураныя. Аднак духоўнае жыццё простых людзей нікуды не знікла – яны працягвалі хрысціць дзяцей, чытаць малітвы і верыць у вышэйшыя сілы. Нібы падсілкоўваючыся нязломным духам народа, хрысціянскія храмы паўсталі з попелу, падобна міфічнай птушцы Фенікс, каб зноў стаць духоўнымі сімваламі Беларусі і яе жыхароў, адданых сваім векавым традыцыям.

Выстава жывапісу «Святыні Зямлі Беларускай»– гэта маляўнічы, напоўнены шчырасцю і святлом мастацкі летапіс, прысвечаны розным храмам Беларусі,  якія перажылі свае ўзлёты і падзенні. Кожная праца Аляссандры Арашкевіч – пацвярджэнне таго, што архітэктурная і духоўная спадчына Беларусі выжыла, нягледзячы на перашкоды, а вера беларускага народа аказалася мацнейшай за час і абставіны.

У рамках выставы прадстаўлены акварэльныя малюнкі Кафедральнага сабора Уваскрэсення Хрыстова (г.Барысаў), Сафійскага сабора (г. Полацк), Свята-Мікалаеўскай царквы (Д. Кажан-Гарадок), Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (д. Мураванка), Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (д. Турэц) і іншых помнікаў царкоўнай архітэктуры Беларусі, якія прадстаўляюць асаблівую культурную і духоўную каштоўнасць.

Персанальная выстава жывапісу Аляссандры Арашкевіч «Святыні Зямлі Беларускай» экспануецца ў перыяд з 22 красавіка па 5 мая 2026 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікалы, 4 (хол першага паверха). Уваход вольны.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.