Пра рану, якая яшчэ баліць: прэзентацыя калектыўнага зборніка паэзіі пра Чарнобыль
27.04.2026
У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна 27 красавіка 2026 года у 12:00 адбудзецца творчая сустрэча «Літаратурная хваля гісторыі. Да 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі». Мерапрыемства арганізавана сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У рамках творчай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новага калектыўнага паэтычнага зборніка «Чарнобыльскія саракавіны» Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У зборнік увайшлі вершы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі, за аўтарствам беларускіх паэтаў і празаікаў Леаніда Крываноса, Ірыны Карнавухавай, Рагнеда Малахоўскага, Галіны Нічыпаравіч, Віктара Сабалеўскага і іншых.
Падчас прэзентацыі аўтары зборніка на чале са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Крыновасам прачытаюць выбраныя творы з кнігі і падзеляцца асабістымі успамінамі аб перажытым у тыя гады. Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС наша краіна перажыла асабліва балюча, рэха гэтай тэхнагеннай катастрофы працягвае гучаць у гісторыі нават праз чатыры дзесяцігоддзі.
Творчая сустрэча «Літаратурная хваля гісторыі. Да 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі» Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адбудзецца 27 красавіка ў 12:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікалы, 4 (другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.