Дыялог пакаленняў праз жывапіс: калектыўная выстава Гімназіі-каледжа мастацтваў

05.05.2026

Афиша1

Мінская абласная бібліятэка запрашае сваіх пастаянных чытачоў і гасцей пазнаёміцца з мастацкімі работамі калектыўнай выставы жывапісу «Сугучча», арганізаванай сумесна з ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка».

Аўтарамі выставы сталі беларуская мастачка і педагог Вікторыя Дзямешка і яе вучні, навучэнцы трэцяга курса напрамку «Жывапіс» Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка Ліза Аўсейчык, Марыя Гарошка, Ліза Ермаловіч, Дзіма Курылкін, Насця Радзевіч і Вера Шэмет.

Мастацкая выстава «Сугучча» – гэта творчы дыялог настаўніка і вучняў, чый жывы і непасрэдны імпульс праходзіць праз усе работы, прадстаўленыя на экспазіцыі. Кожны з юных мастакоў, ступіўшы на шлях выяўленчага мастацтва, непазбежна сутыкаецца з праблемай выбару, які нярэдка бярэ на сябе старэйшы таварыш і педагог. Будучы дасведчаным жывапісцам і настаўнікам, Вікторыя Дзямешка не вядзе сваіх вучняў за руку, а толькі дапамагае і падказвае на шляху да здабыцця ўласнага мастацкага «голасу» і дае ім гэтак неабходную, як паветра, свабоду – свабоду выбіраць свой жанр, стыль, выразную глыбіню і пачуццё кампазіцыі.

Індывідуальны падыход і арыгінальны погляд маладых талентаў прасочваецца ў выразных партрэтах, якія адлюстроўваюць не толькі знешнія, але і ўнутраныя якасці чалавека, яго духоўны настрой і мяцежную натуру. Кожны нацюрморт – магчымасць паказаць навакольны свет у незвычайнай перспектыве, адзначыць рэчы і дэталі, якія часам непрыкметныя ў мітусні будняў, апрануўшы іх у адзенні яркіх фарбаў і шырокіх мазкоў пэндзэлем. Эксперыменты з кампазіцыяй выліваюцца ў асобныя гісторыі, кожная з якіх жыве сваім уласным жыццём, напоўненай філасофскімі разважаннямі і сімваламі.

Калі вопыт ідзе рука аб руку з энергіяй маладосці, а фарбы набываюць амаль фізічную форму, і ім становіцца цесна на палатне – узнікае сугучча жывапісных галасоў, якія гатовыя распавесці свае гісторыі тым, хто шырока адкрывае сваё сэрца насустрач мастацтву і новым адчуванням.

Урачыстае адкрыццё калектыўнай выставы жывапісу «Сугучча» адбудзецца 5 мая 2026 года ў 18:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікалы, 4 (другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.