Узыход сонца беларускай паэзіі: творчы вечар Марыны Лайковай і «Актавы»

19.05.2026

Афиша

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна 19 мая 2026 года ў 14:00 адбудзецца літаратурна-музычная праграма «Знайсці сваё сонца» беларускай паэткі, музыканта, кампазітара, аўтара і выканаўцы песень Марыны Лайковай.

Марына Помоз-Лайкова (Марына Аляксееўна Лайкова) – знакаміты паэт і музыкант з горада Барысава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Дымчастыя коні» (2010) і «Бэзавае сонца» (2013). Друкавалася ў часопісах «Нёман», «Няміга літаратурная», «Наш сучаснік». Пераможца фестываляў аўтарскай песні ў Беларусі, а таксама Усерасійскага конкурсу «Новыя песні дзяцінства» (2013).

У рамках творчай сустрэчы Марына Лайкова не толькі выканае песні ўласнага сачынення, але і прадставіць творчасць літаратурнага аб’яднання «Актава» Барысаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Аб'яднанне, якое сфармавалася ў 2019 годзе, уключае ў сябе не толькі хлопцаў і дзяўчат з Барысава і Барысаўскага раёна, але і таленавітую моладзь усёй Мінскай вобласці. Удзельнікі «Актавы» – пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, такіх як Раённы конкурс літаратурных работ «Вялікая Перамога»(2020), Рэспубліканская акцыя «Юнгі Перамогі» (2020), праект «Скарынаўскія дні ў Полацку» (2020).

Літаратурна-музычная праграма «Знайсці сваё сонца» адбудзецца 19 мая 2026 года ў 14:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікала, 4 (другі паверх, выставачная зала). Уваход вольны.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.