Метадычны зборнік “Мемарыяльныя віртуальныя музеі на сайтах бібліятэк: метадычныя рэкамендацыі”

21.05.2024

Вокладка

Па выніках працы літаратурна-краязнаўчага абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” і ў рамках каардынацыйнага плана работы бібліятэкі на 2024 год аддзел бібліятэказнаўства ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” сумесна з публічнымі бібліятэкамі Мінскай вобласці падрыхтавалі новае выданне – “Мемарыяльныя віртуальныя музеі на сайтах бібліятэк: метадычныя рэкамендацыі”.

У зборніку прадстаўлены матэрыялы, якія знаёмяць з віртуальнымі рэсурсамі, створанымі на сайтах публічных бібліятэк Мінскай вобласці ў 2023 годзе ў рамках праекта, размешчана палажэнне аб абласным конкурсе на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка на сайце бібліятэкі і яго вынікі, падведзеныя рашэннем журы ад 12.12.2023. Спіс рэкамендаванай літаратуры дапаможа вызначыцца ў пытаннях стварэння інфармацыйнага рэсурсу.

Зборнік будзе цікавы настаўнікам, бібліятэкарам, аматарам беларускай літаратуры і ўсім, хто цікавіцца культурай роднага краю.

Азнаёміцца з выданнем можна па спасылцы на сайце Мінскай абласной бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства.