Літаратурнае чытанне кнігі Ганны Краснапёркі “Пісьмы маёй памяці”
23.01.2023Шаноўнае спадарства!
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын запрашаюць на “Літаратурнае чытанне кнігі Ганны Краснапёркі “Пісьмы маёй памяці”, прымеркаванае да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Мерапрыемства адбудзецца 24 студзеня ў 18.00 у аддзеле замежнай літаратуры.
У праграме:
• Гісторыя Мінскага гета.
• Чытанне ўрыўкаў з кнігі.
• Дыскусія.
Прапануем азнаёміцца з анлайн версіяй кнігі ў перакладзе на рускую мову http://minchanin.esmasoft.com/books/pisma/index.html#_ftn1
Запрашаем усіх зацікаўленых узяць удзел у мерапрыемстве.
Ганна Давідаўна Краснапёрка (1925–2000), беларуская пісьменніца і журналістка, аўтар шырока вядомай кнігі “Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць”. У 16 гадоў Ганна Давідаўна стала вязнем Мінскага гета. Праз дзесяцігоддзі яна знайшла сілы расказаць пра гэта свету – кніга была апублікавана ў 1984 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Праз чатыры гады з’явілася ў скарочаным варыянце ў перакладзе на ідыш у часопісе “Sovetish Heymland”. У 1989 годзе кніга была надрукавана ў перакладзе на рускую мову з прадмовай Васіля Быкава ў маскоўскім часопісе “Дружба народов”. У Германіі “Пісьмы маёй памяці” на нямецкай мове пабачыла свет у 1991 годзе і была перавыдадзена 4 разы. У 2020 годзе кніга была перакладзена на французскую мову.