Вынікі абласнога конкурсу на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка на сайтах бібліятэк
18.12.2023З верасня 2022 года па снежань 2023 года ў Мінскай вобласці намаганнямі публічных бібліятэк рэалізоўваўся абласны літаратурна-краязнаўчы праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
Праект паспяхова завяршыўся падвядзеннем вынікаў абласнога конкурсу на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка на афіцыйных сайтах бібліятэк. 12 снежня ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” прайшло пасяджэнне сяброў журы абласнога конкурсу. У склад журы ўваходзілі спецыялісты абласной бібліятэкі і прадстаўнікі з іншых бібліятэк, далучаныя ў якасці незалежных экспертаў: галоўны бібліятэкар аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” Ганна Солушка і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў ДУ “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Мікола Трус. Запрашэнне спецыялістаў з іншых устаноў дало магчымасць найбольш аб’ектыўна ацаніць віртуальныя кантэнты, даць незалежную ацэнку кожнаму рэсурсу. На працягу пасяджэння сяброў журы былі прааналізаваны ўсе, пададзеныя на конкурс праекты, і адзначаныя іх станоўчыя і адмоўныя бакі.
На конкурс былі прадстаўлены 9 прац ад бібліятэк: ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева”, ДУК “Лагойская раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, ДУ “Мінская цэнтральная раённая бібліятэка”, ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУК “Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса”.
Разгледзеўшы конкурсныя матэрыялы, прааналізаваўшы напаўненне кожнага віртуальнага рэсурсу, на пасяджэнні сяброў журы было вырашана прысудзіць:
Дыплом 1-й ступені за стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка атрымалі дзве бібліятэкі:
ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка” – за віртуальны музей Васіля Віткі “Народжаны пад знакам паэзіі”;
ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» – за віртуальны кабінет Фёдара Гурыновіча, які быў значна перапрацаваны за час дзейнасці абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”;
Дыплом 2-й ступені – ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса” за стварэнне віртуальнага музея Паўлюка Труса, які таксама вельмі актыўна папаўняўся і дапрацоўваўся ў 2022–2023 гадах.
Дыплом 3-й ступені атрымалі дзве бібліятэкі: ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” – за рэсурс “Пісьменнік дабрыні і шчырасці: віртуальны музей Янкі Галубовіча” і ДУК “Лагойская раённая цэнтральная бібліятэка” – за рэсурс “Віртуальны музей народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча”.
Заахвочвальнымі дыпломамі былі адзначаны: ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева” – за ўклад у развіццё літаратурнага краязнаўства (“Виртуальный музей Леонида Рашковского”), ДУ “Мінская цэнтральная раённая бібліятэка” – за актыўную працу па папулярызацыі віртуальнага музея Язэпа Пушчы, ДУК “Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” – за даследчую працу ў рамках віртуальнага музея Міколы Нікановіча, ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка” – за паспяховы старт пры стварэнні віртуальнай старонкі Міхася Парахневіча.
Пра вынікі конкурсу можна даведацца з рашэння пасяджэння сяброў журы, а таксама прачытаць ў “Краязнаўчай газеце”.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!
Рашэнне пасяджэння сяброў журы ад 12.12.2023
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства